Навіны

Лічбавая і кампутарная бяспека: як абараніць сябе і свае дадзеныя? HrodnaMediaRoom запрашае на трэнінг!

Як абараніць свае кампутар і гаджэты, персанальныя і карпаратыўныя дадзеныя ад несанкцыянаванага доступу і кіберзлачынцаў? Як абараніць сябя і зрабіць бяспечным сваё знаходжанне і сваю камунікацыю ў Інтэрнэце? Гэтым пытанням будзе прысвечаны трэнінг «Лічбавая і кампутарная бяспека: як абараніць сябе і свае дадзеныя», які правядзе запрошаны прафесійны эксперт па кібер-бяспецы.

Арганізатары: ініцыятыва HrodnaMediaRoom і «Цэнтр гарадскога жыцця».

Падчас трэнінгу мы разгледзім асноўныя пагрозы для працы і жыцця ў лічбавую эпоху, правілы забеспячэння канфідэнцыйнасці інфармацыі ў інтэрнэце, навучымся спосабам абароны інфармацыі на сваіх кампутарах.

Паўсюднае ўкараненне электронных спосабаў захоўвання і апрацоўкі дадзеных робяць наша жыццё больш простым. Але такая імклівая эвалюцыя тэхналогій пацягнула за сабой новыя праблемы, звязаныя з бяспекай асабістых і карпаратыўных дадзеных. Асабліва востра гэта праблемы тычыцца людзей, якія працуюць з інфармацыяй і крыніцамі інфармацыі - журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў і гэтак далей.

Міжнародны і беларускі вопыт сведчыць: узлом электроннай пошты і акаўнтаў журналістаў і актывістаў у сацыяльных сетках, праслухоўванне тэлефонных размоваў і іншыя віды кіберзлачынстваў становяцца ўсё больш распаўсюджанымі ў барацьбе са свабодай слова і інфармацыі. Небяспека таксама выяўляецца ў выглядзе крадзяжоў асабістых дадзеных карыстальнікаў лічбавых тэхналогій (асабістыя дадзеныя, дакументы) і фізічнага выяўлення чалавека (геалакацыя, IP адрасы і г. д.).

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца журналісты, грамадскія актывісты, праграмісты, людзі, якія працуюць з інфармацыяй і цікавяцца сваёй бяспекай у лічбавай прасторы.

Трэнінг адбудзецца 11 лістапада ў Гродне. Удзел — бясплатны, але неабходна зарэгістравацца — для гэтага клікайце сюды. Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя адчыненая да 9 лістапада ўключна.

Дакладнае месца, час правядзення, а таксама праграма трэнінгу будуць дасланыя зарэгістраваным удзельнікам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024