У Гродна можна будзе замаўляць тавары наўпрост з Кітая

Гандлёва-выставачны цэнтр кітайскай правінцыі Ганьсу адкрыецца ў доме № 92 па вуліцы Горкага. У памяшканні плошчай больш за 430 кв. метраў цяпер расстаўляюць вітрыны і стэлажы для першай партыі тавараў з Кітая.

Тры гады таму кітайскі горад Лунань правінцыі Ганьсу стаў пабрацімцам Гродна. Як падкрэсліў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык, у рамках складзенай дамовы краіны працуюць над умацаваннем гандлёва-эканамічных сувязяў, супрацай у сферы навукі, культуры, адукацыі, спорту і аховы здароўя, а таксама актыўна наладжваюць абмен спецыялістамі.

[irp posts="73 838″ name="Шаўковы шлях да музыкі. Піяніст з Гродна выкладае ў Кітаі, а кітайскія музыкі спяваюць Купалінку""]

Пасля адкрыцця центра традыцыйнай кітайскай медыцыны гэта ўжо другі рэалізаваны ў горадзе праект. Спачатку тут будзе пастаянная выстава прадукцыі з правінцыі Ганьсу — унікальных тавараў, якіх ў Беларусі не вырабляюць. Надалей яна стане гандлёва-выставачным цэнтрам з магчымасцю замовіць тавары, піша «Гродзенская праўда».

— Ужо замоўлена першая партыя тавару для выставачнага цэнтра, — расказаў дырэктар міжнароднага аддзела ТАА «Кампанія па механізаванні і будаванні Ганьсу-Бел» Інь Шучунь. — Сярод тавараў - традыцыйныя гатункі кітайскага чаю, сухафрукты, некаторыя віды раслін, а таксама будаўнічыя прылады. Урачыстае адкрыццё цэнтра запланавана на канец года.

Арганізатары выставачнага цэнтра таксама плануюць прапанаваць наведнікам падрабязную інфармацыю пра правінцыю Ганьсу.

Як паведамляла раней БелТА, на 2019 год у горадзе Ланьчжоу запланавана адкрыццё аналагічнага цэнтра, дзе будуць прадстаўленыя тавары і паслугі Гродзенскага рэгіёна.
[irp posts="73 791″ name="В китайском стиле. Смотрите, как может выглядеть гостиница «Гродно""]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024