«Вялікая і забытая». У Гродне адкрылася выстава да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны

Ад старых фатаграфій да сучасных кніг — усяго больш за 900 экспанатаў прысвечаных Першай сусветнай вайне прадстаўлена на выставе ў аддзеле мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага.

На выставе прадстаўлены экспанаты, якія распавядаюць не толькі пра рускую, але і пра нямецкую ды аўстра-венгерскую арміі,
а таксама аб войсках саюзнікаў Расіі - краін Антанты. Частка рарытэтаў прысвечана вядомым ваеначальнікам і імператарскім асобам.

Большую частку экспазіцыі складаюць фатаграфіі, архіўныя дакументы, кнігі з фондаў бібліятэкі, а таксама рарытэты, сабраныя гродзенскім краязнаўцам і калекцыянерам Аляксандрам Сявенка.

Выстава ў бібліятэцы працягнецца да пачатку снежня.

Даведка

Першая сусветная вайна (28 ліпеня 1914 — 11 лістапада 1918) — адзін з самых шырокамаштабных узброеных канфліктаў у гісторыі чалавецтва. Усяго за гады вайны ў арміі ваюючых краін было мабілізавана больш за 70 мільёнаў чалавек, у тым ліку 60 мільёнаў у Еўропе, з якіх загінула ад 9 да 10 мільёнаў. Ахвяры грамадзянскага насельніцтва ацэньваюцца ў 7−12 мільёнаў чалавек; каля 55 млн чалавек атрымалі раненні. Вайна прывяла ў выніку да рэвалюцый: Лютаўскай і Кастрычніцкай 1917 года ў Расіі і лістападаўскага 1918 года ў Германіі. У выніку вайны спынілі сваё існаванне чатыры імперыі: Расійская, Аўстра-Венгерская, Асманская і Германская.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024