Суд над Алесем Дзянісавым за перапост з сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» адбудзецца сёмага лістапада

Суд па адміністрацыйнай справе аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў супраць Алеся Дзянісава адбудзецца сёмага лістапада. Пра гэта гарадзенскі музыка паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, піша БАЖ.

Паседжанне адбудзецца ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні, у памяшканні № 3. Пачатак паседжання — 10.00.

Другога кастрычніка на Дзянісава быў складзены пратакол па частцы 2 артыкула 17.11 КаАП (выраб або распаўсюджванне, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства). Падставай для складання пратаколу стаў перапост на старонцы музыкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» двух відэа з забароненага анархічнага пабліка.

«Абодва відэа былі рэпостнуты 6 сакавіка 2017 г. Абодва зараз адсутнічаюць, хаця я іх не выдаляў. Нічога на іх экстрэмісцкага няма. Яны — пра ўдзел бярасцейскіх анархістаў у Маршах тунеядцаў», — напісаў Дзянісаў у Facebook.

Нагадаем, што напрыканцы верасня, за некалькі дзён да складання гэтага пратакола, невядомыя сілавікі патэлефанавалі дахаты Алесю Дзянісаву, калі таго не было дома, і фактычна ўчынілі допыт яго непаўнагадовай дачкі.


На Алеся Дзянісава завялі справу нібыта за рэпост Укантакце. Пра гэта паведамілі яго дачцэ


Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024