У Гродне пройдзе міжнародная танцавальная сустрэча «Дзень і ноч танцаў»

Танцавальная сустрэча «ДЗЕНЬ І НОЧ ТАНЦАЎ 27−28.Х.2018» распачнецца 27 кастрычніка, а 20 гадзіне у «Цэнтры гарадскога жыцця» (г. Гродна, вул. Кірава, д. 3) і працягнецца цэлую ноч да ранку.

У сустрэчы прымуць удзел музычныя капэлы з Беларусі і Літвы: «Колісьнія» (Мінск), «На таку» (Мінск, Магілёў), «Капэла Гарадзенскіх Дворыкаў», капэла з Літвы (Вільня, Клайпеда) і іншыя музыканты, якія граюць традыцыйную музыку.

Удзельнікі імпрэзы змогуць пачуць гукі скрыпкі, гармоніка, акардэона, дуды, цымбалаў, бубнаў, барабана, кларнета, бубна. Пад жывую музыку зладзяць традыцыйныя танцы, якія здаўна танцавалі на нашых землях.

Рэпертуар музычных капэл — як распаўсюджаныя полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, гэтак і прызабытыя сёння фігурныя танцы: «Кракавяк», «Лысы», «Месяц», «Верабейка», «На рэчаньку», «Падыспань», «Якаў», «Жыдок», «Млын» і іншыя.

Удзельнікам танцавальнай сустрэчы можа стаць кожны ахвотны, нават тыя, хто яшчэ не знаёмы з традыцыйнымі танцамі. Іх адметнасць у тым, што рухі досыць простыя, у фігурных танцах яны ўвесь час паўтараюцца. Да таго ж, многія традыцыйныя танцы збіраюць удзельнікаў у агульнае кола, дзе можна падгледзець у іншых, як выконваць тую ці іншую фігуру. Абавязковая рэгістрацыя.

Летась міжнародная ноч традыцыйных танцаў сабрала каля паўтары сотні ўдзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі. Арганізатарам міжнароднай сустрэчы «ДЗЕНЬ І НОЧ ТАНЦАЎ 27−28.Х.2018» выступіў ініцыятар гродзенскага сацыяльнага праекта «Танцы гарадзенскіх дворыкаў» Андрэй Бароўскі.


«Мы сталі паціху разумець, што фігурныя танцы — фуфло». Музыка Аляксей Крукоўскі пра лепшых партнёраў і сакрэты рухаў


На працягу дня ўдзельнікі сустрэчы змогуць бясплатна далучыцца да экскурсіі па Гродне з Ігарам Лапехам (27.10.2018 у 11.00) і наведаць адкрыццё выставы «Станіслаў Маленчык. Грай, скрыпка, грай…», прысвечаную 90-годдзю музыканта (27.10.2018 у 16.00).


«Камандзіровачныя памятаюць яго на вакзале». Выстава пра геніяльнага музыку Станіслава Маленчыка адкрыецца ў Гродне


Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024