Пра Максіма Мархалюка, які прапаў у Белавежскай пушчы, знялі фільм і адправілі на кінафестывалі

Стаць валанцёрам, зняць фільм пра самыя складаныя пошукі атрада «Ангел» і выйграць кінафестываль. Менавіта так нарадзілася карціна «Дай мне знак», паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Аўтарам сцэнара, рэжысёрам, а таксама чалавекам, які цалкам вырашаў усе тэхнічныя пытанні, стаў студэнт чацвёртага курса БДАМ Кірыл Уласенка. Малады чалавек раскрывае падрабязнасці аперацыі па пошуку Максіма Мархалюка. 11-гадовы хлопчык знік у Белавежскай пушчы крыху больш за год таму, і да гэтага часу яго лёс невядомы.

Кірыл Уласенка быў адным з 2000 валанцёраў, якія прымалі ўдзел у аперацыі па пошуку Максіма Мархалюка. Атрад «Ангел» аператыўна прыехаў на месца і стаў актыўна дапамагаць следчым.

Лес разбілі на ўчасткі, успамінае Кірыл, абследавалі кожны з іх. Пошукі 11-гадовага Максіма спецыялісты называюць самымі цяжкімі і маштабнымі за апошнія гады. У працы была выкарыстана ўся сучасная тэхніка, якая ёсць цяпер у руках валанцёраў.

— Закуплена навігацыя новая, ліхтары, компасы — і гэта толькі базавыя элементы тэхнікі. Маюцца і цеплавізары, і квадракоптараў некалькі штук. Гэта значыць, атрад тэхнічна абсталяваны добра, — кажа Кірыл Уласенка, валанцёр пошукава-выратавальнага атрада «Ангел».

Фільм «Дай мне знак» складаецца з рэальных, а не пастановачных здымак валанцёраў. У гэтым яго унікальнасць і каштоўнасць. Гэта і дзённыя, і начныя здымкі з зямлі і з паветра, летнія і зімовыя пошукавыя працы. Відэа дае магчымасць гледачу адчуць сітуацыю, зразумець, наколькі складаная ў арганізацыі гэтая праца.

Зварот у пошукавы атрад можа паступіць у любы момант — днём, ноччу, у выходны. Кірыл, як і іншыя валанцёры, збіраўся за 2 гадзіны (такі нарматыў), знаходзіў неабходную апаратуру і выязджаў на месца.

— Фільм атрымаўся праўдзівы, на мой погляд, кранальны. Людзі могуць убачыць, як можна выратаваць жыццё сіламі звычайных людзей, якія проста не засталіся абыякавымі і прыйшлі на дапамогу, калі людзі ў гэтым вострую патрэбу, — кажа Сяргей Коўган, кіраўнік пошукава-выратавальнага атрада «Ангел».

Цяпер фільм знаходзіцца ў закрытым доступе. У бліжэйшы час будзе арганізаваны паказ на фестывалях у Расіі і ў Беларусі, тады яго ўбачыць шырокае кола гледачоў. Галоўнай задачай фільма аўтары бачаць не перамогу ў конкурсе, а прыцягненне ўвагі да праблематыкі знікнення дзяцей.

За шэсць гадоў працы «Ангел» дапамог знайсці 600 чалавек. З пачатку 2018 году — 70. З 1993 года да гэтага часу ў вышуку працягваюць знаходзіцца каля 50-ці непаўналетніх. Дзякуючы актыўнай працы праваахоўных органаў і валанцёрскіх рухаў працэнт знойдзеных ад агульнай колькасці зніклых штогод расце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024