Больш за 1000 фур стаіць у чэргах на выезд з Беларусі ў Літву і Латвію

На літоўскім і латвійскім напрамках утварыліся чэргі аўтамабіляў на выезд з Беларусі, паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Больш за ўсё фур сабралася на выездзе ў Літву. Тут у пунктах пропуску знаходзіцца больш за 700 грузавікоў.

На выезд у Літву, па стане на 20 кастрычніка на 19.00

Пункт пропускуКолькасць грузавікоў
«Катлоўка» — «Лаворышкес»больш за 30
«Каменны Лог» — «Мядзінінкай»больш за 300
«Прывалка» — «Райгардас»больш за 230
«Беняконі» — «Шальчынкай»больш за 140

На выезд у Латвію, па стане на 20 кастрычніка на 19.00

Пункт пропускуКолькасць грузавікоў
«Грыгароўшчына» — «Патэрніекі»больш за 220
«Урбаны» — «Сілене»больш за 200

У ведамстве просяць кіроўцаў, якія плануюць паездку за мяжу, улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя памежныя пераходы для своечасовага перасячэння мяжы.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: