Watch Docs у Гродне: паспейце наведаць фестываль дакументальнага кіно

Сёлетняя восень багатая на кінафестывалі. Прайшоў Cinema Perpetuum Mobile, наперадзе «Паўночнае ззянне». І яшчэ ёсць тры дні, каб наведаць фестываль дакументальнага кіно Watch Docs.

Watch Docs — міжнародны фестываль дакументальнага кіно на тэму правоў чалавека. Гэта адзін з самых старых і самых вялікіх фестываляў дакументальнага кіно ў свеце. У Гродне ён праходзіць з 18 па 21 кастрычніка — сёлета гродзенцы пабачаць стужкі раней за сталічных жыхароў.

Першыя два дні - нэанацысты і фэйкі. А далей яшчэ цікавей!

Распачаўся фестываль «смешнай» дакументалкай «Белы Свет Вачыма Даліборэка» пра жыццё чэшскага неанацыста. Ён «добры хлопец з дрэннымі поглядамі», як называе яго маці. Даліборэк шчыра верыць, што вайну з Трэцім Рэйхам распачало Міжнароднае жыдоўства. Здымае ролікі, на якіх спявае нацыскія песні на фоне сцяга з кельцкім крыжам і не напраўду забівае людзей. Пратэстуе супраць бежанцаў, хоць нармальна камунікуе з калегам-цыганам. А пасля на экскурсіі ў Асвенціме даведваецца, што сярод яго продкаў таксама былі габрэі, і пераасэнсоўвае жыццё.

Праграму фестывалю ў Гродне глядзіце тут. Уваход на ўсе кінапрагляды бясплатны. Запланаваны шэраг дыскусій і сустрэчаў з рэжысёрамі.

Гэтак, на другі дзень фестывалю пасля прагляду кіно «Наш новы прэзідэнт» прайшла дыскусія пра фенамен фэйк-нюс з удзелам галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоты і рэдактаркі спецпраектаў сайта Ірыны Новік. Ірына якая назірала за прэзідэнцкімі выбарамі ў Штатах 2016 года непасрэдна, будучы там у камандзіроўцы, таму магла расказаць пра тое, ці адчуваўся ўплыў фэйкаў непасрэдна на месцы.

Падзяліцца
Меткі: кіно

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024