Аварыя маршруткі Мінск-Гродна: загінулі 2 чалавекі, 14 у шпіталі, на кіроўцу завялі крымінальную справу (+відэа аварыі)

Два чалавекі загінулі, 14 у шпіталі - такі вынік аварыі, што здарылася на трасе Мінск-Гродна ўвечары 18 кастрычніка. Крымінальную справу паводле арт. 317 ч. 3 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, якое прынесла па неасцярожнасці смерць двух чалавек) распачаў Валожынскі раённы аддзел СК, паведамляе БелТА.

Аварыя здарылася 18 кастрычніка, каля 19.40, на 74-кіламетры дарогі Мінск-Гродна. Кіроўца, 46-гадовы гродзенец, не ўлічыў абставіны на дарозе, інфармуе СК. У выніку маршрутка сутыкнулася з бетоннай агароджай. Два чалавекі загінулі: 66-гадовая жанчына на месцы, 71-гадовы мужчына — у шпіталі. Шпіталізаваныя 13 пасажыраў і кіроўца.

ДТЗ здарылася на асветленым участку дарогі, дзе вядуцца рамонтныя работы і ўстаноўлена абмежаванне хуткасці ў 50 км/ч. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай аварыі магло стаць перавышэнне хуткасці кіроўцам. У момант аварыі ён быў цвярозы.

«Адна пацярпелая пераведзеная ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі ў сувязі з вельмі цяжкім станам. Ёй патрэбна аперацыя. Трое чалавек знаходзяцца ў Маладзечне — у іх стан таксама дастаткова цяжкі. Астатнія шпіталізаваны ў Валожынскую цэнтральную раённую бальніцу», — сказала Юлія Барадун, прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя.

Пасажыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці: пераломы, вывіхі, ірваныя раны, удары, чэрапна-мазгавыя. Ноччу для аказання кансультатыўнай і практычнай дапамогі на месца выехалі лекары-хірургі з вобласці. Раніцай у Валожын прыбылі псіхолагі з Мінскага абласнога клінічнага цэнтра для аказання псіхалагічнай дапамогі пацярпелым. Усю ноч валожынскія лекары аказвалі экстраную дапамогу пацярпелым.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024