Спадчына

Глядзіце, які надпіс на гарышчы дома ў Гродне пакінулі салдаты ў 1930-х. Мы паспрабавалі расшыфраваць

Падвалы і гарышчы старых дамоў у Гродне захоўваюць яшчэ нямала таямніц і цікавостак для краязнаўцаў і гісторыкаў. На гарышчы дома № 8б па праспекце Касманаўтаў ёсць цікавы надпіс, які хутчэй за ўсё быў пакінуты там у міжваенны перыяд.

Расшыфроўкай надпісу раней ніхто адмыслова не займаўся. Толькі у 2018 адзін з цікаўных жыхароў дома, Аляксей, вырашыў паказаць надпіс журналісту.

«Паводле дакументаў наш дом быў пабудаваны ў 1917 годзе, хто жыў тут — невядома, — распавядае Аляксей. — Але будынак доўгія гады знаходзіўся ў ваенным гарадку. З 1990-х гадоў тут жывуць звычайныя гродзенцы. Запісы на сценах мяне даўно цікавілі, але не было магчымасці іх вывучыць».

За жалезнымі старымі дзвярыма на цёмным гарышчы адразу каля ўваходу бачны на сцяне надпіс цёмнай фарбай. Выразна відаць некалькі літар «K.S. 1 P.a.l «. Што аўтар хацеў перадаць, звычайны чалавек можа толькі здагадвацца.

Пакінулі камандзіровачныя?

Дом доўгія гады знаходзіўся на тэрыторыі аднаго з ваенных гарадкоў. За расшыфроўкай надпісу мы звярнуліся да гісторыка Аляксандра Сявенкі, які добра ведае гісторыю гэтага месца.

«Надпіс, мяркую, азначае 1-ы полк артылерыі лёгкай. Гэта ўжо 1930-я гады, бо польскія палкі спачатку былі палкамі палявой артылерыі, а пасля ўжо былі перайменаваны ў лёгкую. Але варта адзначыць, што 1-га палка лёгкай артылерыі ў Гродне не было. Гэта, відаць, былі курсы або камандзіроўка ў салдат, а ў гэтым будынку яны кватаравалі. У 1930-я гады ў Гродне было шмат розных курсаў, у нашым выпадку, хутчэй за ўсё, для кіроўцаў».

Першыя літары «K.S» якраз можна расшыфраваць як «kursy samochodowe», пасля «1.P.a.l» — «1. pułk artylerii lekkiej». Далей, мабыць, ідзе прозвішча аўтара надпісу, якое яшчэ трэба будзе вызначыць.

У 1930-я гады сённяшні дом № 8б на Касманаўтаў, быў часткай вайсковага гарадка або казармаў пад назвай Сулкоўскія. У асабістым архіве Аляксандра Сявенкі ёсць фатаграфіі курсантаў аўтамабільных курсаў тых гадоў, якія акурат знаходзіліся ў гэтым ваенным гарадку. Магчыма, аўтар надпіса на гарышчы старога дома ёсць на здымках сярод курсантаў.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024