У цэнтры Гродна знайшлі ў рацэ цела мужчыны

Міліцыя паведаміла, што ў раёне Каложскай царквы і рачнога порта ў Нёмане знаходзіцца чалавек без прыкмет жыцця. Ратавальнікі сёння каля 11.30 дасталі з вады цела мужчыны. На выгляд яму каля 40 гадоў. Што стала прычынай смерці, як ён апынуўся ў рацэ, высвятляецца. Гэта другі факт выяўлення патаплення ў рэгіёне за апошнія два дні, піша БЕЛТА.

Як паведамлялася, 16 кастрычніка ў Смаргонскім раёне з возера дасталі аўтамабіль з целамі двух рыбакоў, якія раней лічыліся без вестак прапаўшымі. Аўтамабіль выявілі прадстаўнікі спецпадраздзялення «Алмаз». Яны прачэсвалі возера. У маштабных пошуках прымалі ўдзел таксама прадстаўнікі Смаргонскага РАУС, МНС, мясцовыя жыхары і валанцёры.

Двое мужчыны 1980 і 1973 гадоў нараджэння з’ехалі на рыбалку на возера паблізу вёскі Белая Смаргонскага раёна 6 кастрычніка, пасля чаго не выходзілі на сувязь. Слядоў гвалтоўнай смерці выяўлена не было. Магчыма, мужчыны заснулі ў машыне, і ў нейкі момант яна пакацілася ў возера. Устанаўліваюцца ўсе абставіны, прызначаны экспертызы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024