Ліга чэмпіёнаў: «Нёман» прайграў заключны матч «Айсбарэну» і заняў апошняе месца ў групе

Нягледзячы на ​​тое, што матч у Гродне 16 кастрычніка нічога не вырашаў, супернікі прадэманстравалі баявую гульню у якой мацней апынуўся клуб з Берліна.

Госці пачалі актыўна і ўжо на 2-й хвіліне адкрылі лік у матчы, дзякуючы дакладнаму кідку Фiшбуха. Гаспадары здолелі зраўняць лік толькі праз 10 хвілін, калі браты Маляўкі ў меншасці стварылі класную контратаку і распячаталі вароты немцаў. Вызначыўся Сяргей Маляўка.

У другім перыядзе каманды таксама закінулі па шайбе. На гэты раз першым забіў «Нёман». Шайба Арлова на 25-й хвіліне вывела гродзенцаў наперад. Але за 5 хвілін да другога перапынку госці зраўнялі лiк, дзякуючы шайбе Хайсэра.

Заключная дваццаціхвілінка прайшла пад дыктоўку «Айсбарэна». Госці здолелі яшчэ двойчы трапіць у вароты гродзенцаў, і двойчы далёкімі ўдарамі. Вызначыліся Бакман на 52-й хв. i Нэбельс на 57 хв. А вось «Нёману» вызначыцца больш так так і не атрымалася.

«Нёман» — «Айсбарэн» — 2:4 (1:1, 1:1, 0:2)

Пасля чарговай паразы ад «Айсбарэна» гродзенцы апусціліся ў сваёй групе на апошняе месца. «Нёман» не выканаў пастаўленую кіраўніцтвам задачу і застаўся за бортам плэй-оф ЛЧ.

Група «D»: «Цуг» — 13 ачкоў (5 гульняў), «Камета» — 9 (5), «Айсбарэн» — 6 (6), «Нёман» — 5 (6).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024