Вільня і Гродна. Адкрылася яшчэ адна фотавыстава ад аматараў

У выставачным цэнтры «Фестывальны» адкрылася выстава па выніках курсу для пачаткоўцаў Photostart. Некаторыя знакамітыя фатографы называюць яе «дзіцячым садам». Але маладыя фатографы не крыўдуюць. Яны пачалі актыўна здымаць і задумвацца пра ўласныя праекты.

На выставе «Фотавымярэнне» вы ўбачыце 38 фотапрац, якія адлюстроўваюць краявіды Гродна і Вільні. Стваральнікі адмыслова не падпісвалі, які горад на фота, падкрэсліваючы іх падабенства. На фота можна ўбачыць як вядомыя мясціны, так і далёкія ад цэнтраў будынкі і вуліцы.

Курс Photostart праходзіў у жніўні і верасні пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літвы. Таму навучэнцы сустракаліся не толькі з гродзенскімі і беларускімі фатографамі, мастакамі і творцамі, але і з літоўскімі дзеячамі. За тры тыдні штодзённых лекцый і семінараў маладыя фатографы засвоілі веды пра кампазіцыю, працу са святлом, даведаліся прыёмы, якія робяць фатаграфію цікавай і прывабнай.

У праекце паўдзельнічала 15 чалавек з розным узроўнем ведаў. Сярод іх — трое маладых людзей з парушэннямі слыху, якія карысталіся сурдапераводам ад сваіх выкладчыкаў. Як кажуць кіраўнікі праекту Сяргей Курыла і Кацярына Гардзеева, за кошт абмежавання ў слыху яны бачаць больш за нас, таму было цікава ўбачыць іх погляд на гарады.

Амаль для ўсіх удзельнікаў курса фатаграфія — хобі. Але пасля курса яны пачалі задумвацца пра ўласныя праекты ці манетызацыю захаплення. Арганізатары кажуць, што калі хаця б некалькі чалавек стане добрымі фатографамі, то курс прайшоў недарма.

Выставу можна наведаць у выставачным цэнтры «Фестывальны» да 25 кастрычнікa.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024