Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 15:03

Летам гродзенец зрабіў сямігадовай дзяўчынцы ін’екцыю. Што было за рэчыва, пакуль невядома

Ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Гродзенскай вобласці паведамілі, што расследаванне крымінальнай справы, якую завялі па факце хуліганскіх дзеянняў адносна дзвюх малалетніх дзяўчынак, працягваецца, піша “Свабода”.

26 ліпеня ў адным з дзесяціпавярховікаў па вуліцы Дзяржынскага ў Гродне малады мужчына звёў дзвюх дзяўчатак з дзіцячай пляцоўкі і зрабіў адной з іх іньекцыю. Яго ўзялі пад варту. Што было ў ампулах, бацькам тады не паведамілі.

Якое рэчыва было ў ампулах, ва ўпраўленні Следчага камітэта карэспандэнту Свабоды таксама не паведамілі.

«Тэрмін папярэдняга расследаваньня працягнуты ў сувязі з правядзеннем дзяржкамітэтам судовых экспэртыз і рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі складаных, комплексных экспертных даследаванняў», — сказаў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Ён дадаў, што прымаюцца ўсе захады, каб усебакова і поўна разабрацца і ўстанавіць усе абставіны. Датэлефанавацца да маці дзяўчынак не ўдалося.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігара Белазёрава, жыхар Гродна ўвёў дзвюм малым дзяўчаткам нявызначанае рэчыва ў пад’ездзе дома.

У дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» (частка 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Пацярпелі дзьве родныя сястры пяці і сямі гадоў, Яна і Мілана* (імёны змененыя па просьбе ўдзельнікаў гісторыі). Яны выхоўваюцца ў шматдзетнай сям’і: маці — праекціроўшчык, тата — міліцыянт.

Галоўнае, што хвалявала бацькоў, — што за рэчыва атрымалі дзеці. На верхнім паверсе пад’езда, а таксама ў кішэнях мужчыны знайшлі шпрыцы.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: