Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:31

У Беларусі ўводзіцца дрэс-код для кіроўцаў таксі і грамадскага транспарту

Кіроўцы мусяць мець «ахайны знешні выгляд», не выкарыстоўваць хатняе і спартовае адзенне, піша Белсат.

Пра гэта раней заявіў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацыяў Сяргей Дубіна, калі каментаваў новую рэдакцыю Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Патрабаванні да знешняга выгляду будуць распаўсюджвацца і на кіроўцаў грамадскага транспарту. У сваю чаргу кіроўцам таксовак забаранілі паліць падчас руху.


Таемны пасажыр: Шатле 155 vs Народнае 157


Кіроўцаў і кандуктараў грамадскага транспарту таксама абавязалі дапамагаць пасажыру з інваліднасцю пры ягонай згодзе падчас пасадкі, высадкі і набыцця праязнога дакументу.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: