Фарныя могілкі ў Гродне: што зменіцца, калі ім прысвояць гісторыка-мемарыяльны статус?

Фарным могілкам у Гродне могуць прысвоіць гісторыка-мемарыяльны статус, паведамілі на СТВ. Яны лiчацца самым старым пахаваннем ў Беларусі.

Могілкі ўваходзіць у топ-5 месцаў, якія трэба абавязкова наведаць турысту. Тут, пачынаючы з часоў Рэчы Паспалітай, пахаваныя гістарычныя асобы, губернатары, лекары, інжынеры, скульптары і мастакі. У іх ліку Эліза Ажэшка і маці Максіма Багдановіча.

Могілкі закрытыя з 1973 года. Тут ёсць толькі асобныя надмагіллі, якія маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта воінскія пахаванні. Пытанне аб захаванні гэтых могілак у розныя гады ўжо абмяркоўвалася. Але да канца так і не было вырашана.


Могілкі на Антонава ўсё ж могуць прызнаць каштоўнасцю — за іх заступілася пракуратура

Мінчанін хоча цалкам адлічбаваць старыя каталіцкія могілкі ў Гродне і шукае валанцёраў. Далучайцеся!


Надаць некропалю гісторыка-культурны статус спрабавалі яшчэ ў мінулым стагоддзі. Але зразумелі, што гэта ўскладніць сваякам больш сучасных магіл рамонт надмагілляў, афарбоўку агароджаў і элементарную прыборку — спатрэбяцца ўзгаднення. Тым часам, могілкі не ахоўваюцца, руйнуюцца і падвяргаецца нападкам вандалаў. Трывогу забіла пракуратура.

 — Вызначаны 15 пахаванняў, з іх восем праваслаўных і сем каталіцкіх пахаванняў, якія будуць прадстаўлены на разгляд савета ў кастрычніку гэтага года на прадмет унясення як асобых пахаванняў і надання ім статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі. І далей крок за крокам праца па ўнясенню асобых пахаванняў XIX-пачатку XX стагоддзя будзе ісці, — кажа Алена Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Аналагі Фарным могілкам ёсць у Літве і Украіне — гэта музеі пад адкрытым небам для турыстаў. А вось у Беларусі механізм працы з такімі мемарыяламі пакуль не наладжаны. Можа, гродзенскі некропаль як раз і стане першай ластаўкай?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024