«Першы ўдар нанеслі пасля 85-й хвіліны». «Нёман» буйна прайграў «Тарпеда-БелАЗ»

Паказаўшы няўдалую гульню ў Жодзіне 7 кастрычніка, футбалісты «Нёман» буйна саступілі там мясцоваму «Тарпеда-БелАЗ» з лiкам 3:0.

Усе тры мячы гаспадары забілі гродзецам у другой палове матчу.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Нёман» — 3:0

Галы: 1:0 — Аляхновіч (53). 2:0 — В.Клімовіч (58). 3:0 — Хачатуран (80).

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў паразу ад «Тарпеда-БелАЗ» у 24-м туры вышэйшай лігі.

— Віншую «Тарпеда». Не атрымалася ў нас гульня ў атацы. З такой камандай сёння можна было згуляць максімум унічыю. Але наш першы ўдар мы нанеслі пасля 85-й хвіліны. Паглядзім, разбярэмся са сваімі памылкамі.

— Не было ў заяўцы Курганскага і Жукоўскага. Чаму?
— Курганскі захварэў. У нас была дылема. Выбралі Васiлючыка. Жукоўскі атрымаў траўму ў гульні з «Гомелем». Маецца пашкоджанне і ў Яблонскага.

— У дублі аселі Хвалько, Лукашэвіч, Анюкевіч. Чаму?
— Лукашэвіч праводзіць добры сезон. У нас трэніруюцца 26 чалавек, і ён не трапляе ў склад. У Хвалько ўвесь сезон качэлі. Ён дрэнна гуляе. З чым звязана — трэба запытацца ў яго. Спынілі свой выбар на тых, хто быў у заяўцы.

Пасля паразы ад жодзінцаў «Нёман» апусціўся ў турнірнай табліцы на 7-е месца і мае зараз у сваім актыве 38 ачкоў.

Свой наступны матч гродзенцы правядуць таксама на выездзе і 20 кастрычніка сустрэнуцца ў Салігорску з «Шахцёрам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024