Наконт хаосу: уладальнік хостэла «Сарматыя» адказвае начальніку землеўпарадкавальнай службы гарвыканкама

Уладальнік хостэла «Сарматыя» Марыя Дзарахохава адказала на выказванні начальніка землеўпарадкавальнай службы гарвыканкама Андрэя Кухцюка. Той у размове з Hrodna.life адзначыў, што «калі кожны пачне рабіць у горадзе ўсё, што яму захочацца — пачнецца сапраўдны хаос».

Нагадаем, уладальніца гродзенскага хостэла «Сарматыя» апынулася ў няпростай сітуацыі. З чэрвеня 2018 года яна судзіцца з землеўпарадкавальнай службай гарвыканкама. Спрэчным пытаннем стала добраўпарадкаванне суседняй тэрыторыі. На мінулым тыдні Hrodna.life выслухаў меркаванні ўладальніка хостэла і гарадской службы. З выказваннямі апошніх у хостэле не згодныя і прывялі пяць пунктаў пра хаос, з якім ім давялося сутыкнуцца пры будаўніцтве.

[irp posts="86 615″ name="Хостел Сарматия" штрафуют за благоустройство территории, которое разрешили, а после запретили"]

1. Хаос ужо быў

Калі праводзілі праектныя працы, не аказалася ні аднаго дакумента на размяшчэнне інжынерных сетак, якія праходзяць па дваровай тэрыторыі дома па ул. Маркса, 11. Толькі дзякуючы нашаму праектоўніку і геадэзісту былі праведзены пошукі (з дапамогай металашукальніка і іншых падручных сродкаў) і знойдзеныя (часткова) сеткі вадаправода, газу, цепласетак, каналізацыі бытавой, каналізацыі дажджавой, кабеля нізкага і высокага напружання.

2. Хаос у трубах

Толькі дзякуючы кіраўніцтву «Водаканала», сумесна з якім было прынята рашэнне пракладаць новы вадаправод для хостэла па ходзе старога вадаправода ў той жа траншэі, з’явілася магчымасць дакладна вызначыць месца праходжання старога вадаправода і каналізацыі і часткова яго замяніць. Так мы своечасова пазбеглі прарыву старых струхнелых труб. У канцы работ геадэзіст зрабіў дакладную здымку інжынерных сетак з нанясеннем на планшэты геаархіва.

3. Хаос у судзе

У судзе аказалася, што адным прадпрыемствам не патрабуецца акт выбару, калі інжынерныя сеткі пракладваюцца па старым следзе (па старой траншэі), а з нас патрабуецца.

4. Хаос у жылфондзе

Будынак па вул.Маркса, 11 дагэтуль лічыцца жылым, хоць людзі там не жывуць.

5. Хаос працягваецца

Яшчэ ў жніўні 2017 году старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой даручыў землеўпарадкавальнай службе вызначыць зямельныя долі ўласнікам памяшканняў у будынку па вул. Маркса, 11. Праз год нічога не зроблена.

Падзяліцца
Меткі: бізнес

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024