Горад

Бэбі-спектакль для дзяцей ад двух гадоў рыхтуюць у Гродзенскім тэатры лялек

Звычайна дзіцячыя прадстаўленні лялечнікі ладзяць для дзяцей ўзросту 3+. А ў Гродне вырашылі запрасіць у тэатр яшчэ малодшых гледачоў. Зараз у тэатры лялек рыхтуюць навагоднюю бэбі-пастаноўку. Рэжысёрам спектакля будзе Алег Жужжда, а лялек прыдумае мастачка Ларыса Мікіна-Прабадзяк.

Каб не напалохаць яшчэ «маладога і нявопытнага» тэатрала вялікай залай, гучнай музыкай і прыцемненай сцэнай, спектаклі будуць праходзіць у музеі тэатра. На кожны паказ плануюць запрасіць па 20 дзяцей разам з бацькамі.

Каб не стаміць малых тэатралаў, спектакль будзе разлічаны на кароткі час. Нават героі прыдуманага для малышоў спектакля будуць невялікімі. Іх чакае п’еса «Маленькі Дзед Мароз».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024