Аддалі ініцыятыву: хакеісты «Нёмана» ў Маладзечне прайгралі «Дынама»

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Маладзечне 2 кастрычніка, падапечныя Сяргея Пушкова ва ўпартай барацьбе саступілі «Дынама». Гаспадары атрымалі перамогу толькі ў авертайме.

«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» — 3:2 (0:2, 0:0, 2:0, 1:0)

Шайбы закідвалі:

0:1 — Елісеенка (Савінаў, Маліноўскі) 11:21
0:2 — Баярчук (Варывончык) 16:21
1:2 — Казнадзей (большасць) (Яфіменка, Бялевіч) 48:52
2:2 — Зямлянкін (Амбражэйчык, Яфіменка) 55:44
3:2 — Бадун (Яфіменка) 62:36

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пракаментаваў паразу ад «Дынама-Маладзечна»:

«Быў вельмі добры пачатак матчу, выдатна правялі першы перыяд, а потым паціху-паціху ініцыятыва, за кошт добрай гульні гаспадароў, перайшла ў іх рукі.

Трэці перыяд проста аддалі ініцыятыву цалкам, гулялі практычна ўвесь перыяд у сябе ў зоне. Нас падвялі выдаленні, якія забралі вельмі шмат сіл. Мы аддалі ініцыятыву, хоць трэба было трымаць гульню ў сваіх руках. Яна складвалася для нас вельмі добра, мы нядрэнна выглядалі, але аддалі ініцыятыву, таму нас і даціснулі",

Пасля дзесяці праведзеных гульняў «Нёман» займае чацвёрты радок у сваёй групе і мае 16 ачкоў. У «Гомеля» — 23, «Шахцёра» — 27, «Юнацтва» — 30.

Наступны матч гродзенцы правядуць на выездзе і 3 кастрычніка сустрэнуцца са зборнай «U-20».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024