Жанчына забрала залаты ланцужок з майстэрні, убачыла сябе ў СМІ і прынесла назад

4 верасня каля 18:30 невядомая прыйшла ў ювелірную майстэрню. Жанчына хацела, каб ёй зрабілі ланцужок. Пры гэтым яна прынесла ў пакеце ўласныя залатыя вырабы. Пасля таго, як ёй паказалі ўзоры ланцужкоў, яна паклала іх сабе ў пакет, а затым пайшла, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі Ленінскага РАУС усталёўвалі яе асобу.

Як піша s13.ru, жанчына сама вярнула ланцужок ў ювелірную майстэрню, як толькі ўбачыла сябе ў сеціве. Майстру яна патлумачыла, што і сама не ведала, як ланцужок апынуўся ў яе сумцы. Пасля таго, як прачытала аб вышуку, знайшла ланцужок на дне сумачкі і тут жа аднесла назад. Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, будзе праведзена праверка, каб даць ацэнку дзеянням жанчыны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024