Хлопца, які ў інтэрнэце выдаваў сябе за жанчыну і «разводзіў» мужчын на грошы, пасадзілі на пяць гадоў

Ураджэнца Гродзенскай вобласці, які некалькі гадоў пад выглядам дзяўчыны знаёміўся ў інтэрнэце з мужчынамі і вымагаў у іх грошы, суд Савецкага раёна Мінску прысудзіў да 5 гадоў пазбаўлення волі і штрафу.

Маладога чалавека суд прызнаў вінаватым у замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры і вымагальніцтве, здзейсненым паўторна. Ён прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці.

Акрамя таго, з маладога чалавека на карысць пацярпелых будзе спагнана матэрыяльная шкода, прычыненая злачынствам. Сумы, якія яму давядзецца вярнуць, вар'іруюцца ад 103 да больш за 39 тысяч беларускіх рублёў. Адпаведныя пазовы прад’явілі ўсяго некалькі чалавек.

Таксама абвінавачванаму неабходна выплаціць двум пацярпелым матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў суме па 100 беларускіх рублёў. Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку, паведамляе БелТА.

Нагадаем, малады чалавек са снежня 2015 года па студзень 2018 года, выкарыстоўваючы акаўнты ў сацыяльнай сеткі і на сайце знаёмстваў, уяўляўся жанчынай і падманваў мужчын. Яны пералічвалі грошы на баланс мабільнага тэлефона па просьбе «жанчыны», якой нібыта трэба было вырашаць шматлікія «асабістыя» праблемы. У аднаго ён выманіў звыш 33 тысяч рублёў. Усяго ад 63 чалавек атрымаў больш за 52 тысяч рублёў. Аднаму пагражаў, што раскажа яго жонцы аб іх віртуальным зносінах, і мужчына пералічыў 10 рублёў.

Для напаўнення персанальнай старонкі падазраваны выкарыстаў фотаздымкі дзяўчат, размешчаныя ў інтэрнэце. Пасля блакавання акаўнта працягваў перапіску ў мэсэнджэры, аднак на званкі не адказваў і на сустрэчы не прыходзіў, спасылаючыся на розныя акалічнасці. Атрыманыя супрацьпраўным спосабам грошы, малады чалавек перакладаў на свой рахунак у букмекерскай канторы і абналічваў, рабіў стаўкі на вынікі спартыўных спаборніцтваў, марнаваў на наведванне забаўляльных устаноў і дарагія падарункі дзяўчыне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024