Падрыхтавалі кішэнны дапаможнік для абароны моўных правоў. На кнігу за 5 дзён трэба сабраць 2000 рублёў

Юрыст Ігар Случак, вядомы ў інтэрнэце пад мянушкай «моўны інспектар», і паліттэхнолаг Аліна Нагорная падрыхтавалі да выдання кішэнны дапаможнік для абароны моўных правоў беларусаў. На кнігу за 5 дзён трэба сабраць 2000 рублёў.

На сайце Talaka.by за сумы ад 10 рублёў прапануюць сам дапаможнік, а таксама запрашэнне на прэзэнтацыю кнігі, якая мае прайсці 9 кастрычніка — у дзень народзінаў «моўнага інспектара».

Як расказаў Свабодзе Ігар Случак, дапаможнік пісаўся не толькі для тых, хто хоча займацца абаронай моўных правоў на пастаяннай аснове — хутчэй для тых, хто разава сутыкнуўся з дыскрымінацыяй паводле моўнай прыкметы, «каб у чалавека адразу была магчымасць неяк адрэагаваць». Маўляў, гэта не «дапаможнік моўнага інспектара», а кніга для беларускамоўнага, які хоча абараніць свае правы, напісаная простай мовай і выдадзеная ў кампактным фармаце.

Падрыхтавалі кішэнны дапаможнік для абароны моўных правоў. На кнігу за 5 дзён трэба сабраць 2000 рублёў

Кніга змяшчае парады і інструкцыі на розныя выпадкі, напрыклад калі чалавека абразілі за ўжыванне беларускай мовы або калі не хапае нейкага дакументу па-беларуску. Законных спосабаў абараніць моўныя правы, дадае Случак, дастаткова — «трэба проста ўмець імі карыстацца».


«Гэта вам не Гомель». Што здзівіла моўнага інспектара ў нашым горадзе


Не ўсе моманты ў заканадаўстве прапрацаваныя (хоць замацавана, што ёсць дзве дзяржаўныя мовы, не пазначана, дзе і як кожная з іх мусіць выкарыстоўвацца), але ёсць законныя магчымасці вырашыць ці не кожную спрэчку, адзначае ён. Напрыклад, калі няма беларускамоўных бланкаў, нельга прымусіць запаўняць іх на расейскай мове — застаецца права запоўніць рускамоўныя бланкі на беларускай. Або калі беларус удзельнічае ў судовым працэсе, ён мае магчымасць выступаць на сваёй роднай мове і выклікаць перакладчыка.

Случак адзначае, што з большай часткай магчымых выпадкаў дыскрымінацыі беларускай мовы ён сутыкаўся ў сваёй практыцы, але ў кнізе будуць апісаныя і «тэарэтычна магчымыя» выпадкі і «нячастыя схемы» — напрыклад, як прымусіць чыноўніка адказваць вусна на вусны зварот.

Збор на кнігу тэрміновы, бо Случак і Нагорная хочуць яе выдаць да 9 кастрычніка, а ў сайта Talaka.by зьявіліся часовыя тэхнічныя абмежаванні ў сувязі з пераходам на іншую тэхнічную платформу. Акрамя таго, кажа Случак, хочацца праверыць, наколькі беларускае грамадства зацікаўленае ў абароне сваіх правоў, бо «лайкі на Фэйсбуку гэта адно, а так вось далучыцца да справы — ужо іншае».

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: