Чэмпіянат Беларусі: «Нёман» мацней за «Металург»

У чацвер 20 верасня «Нёман» у Жлобіне праводзіў чарговы матч у чэмпіянаце Беларусі. Там падапечныя Сяргея Пушкова апынуліся мацней за мясцовы «Металург» з лiкам 5:2.

У складзе «Нёмана» дубль на сябе запiсаў Рэмезаў, таксама па разу вызначыліся браты Маляўкі і Смураў.

«Металург» — «Нёман» 2:5 (0:2, 1:2, 1:1)

галы:
03:38 0:1 — Рэмезаў (Кіслы, Ляўша)
09:11 0:2 — Рэмезаў (Кіслы, — мен.)
21:19 0:3 — С.Маляўка (Коршунаў, А.Маляўка, — бол.)
21:58 0:4 — А.Маляўка (Шуба, Смураў, — бол.)
31:56 1:4 — Слыш (Ягораў, Капылец)
48:41 2:4 — Абмётка (Пухлоўскi, Баскаў)
56:43 2:5 — Смураў (Кіслы)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Мы вельмі добра пачалі матч, дысцыплінавана ў абароне і выдатна згулялі ў атацы. Нападнікі былі даволі актыўныя і гэта прывяло да таго, што мы гулялі ў большасці, якое мы вельмі добра рэалізавалі. Як вельмі часта бывае, пасля таго, як мы павялі з лікам 4:0, то каманда прыпыняецца, хаця мы іх папярэдзілі, калі «Металург» узяў тайм-аўт. Гаспадарам нічога не заставалася, як павялічваць ціск на нашы вароты. Гульня змянілася, стала больш сумбурная, нервовая. Тым не менш, давялі гульню да перамогі, але калі б мы забілі пяты гол крыху раней, то матч бы супакоіўся. Гаспадарам трэба аддаць належнае, яны змагаліся да апошняй хвіліны.

Такім чынам пасля пяці праведзеных гульняў у чэмпіянаце гродзенцы займаюць пяты радок з 9 ачкамі ў актыве.

Свой наступны паядынак у чэмпіянаце «Нёман» правядзе ў Гродне 25 верасня і будзе прымаць салігорскі «Шахцёр».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024