Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 23:44

Больш за 10 гадоў турмы. Улады хочуць узмацніць адказнасць за кіраванне машынай нецвярозымі

У Беларусі збіраюцца ўзмацніць пакаранне за кіраванне аўто ў нецвярозым стане. Пра гэта заявіў 20 верасня генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк на паседжанні кіраўнікоў пракуратураў краінаў СНД, піша “Свабода”.

Што прапануюць змяніць?

– Вызначыць мінімальны і павялічыць максімальны тэрмін пазбаўлення волі за «нецвярозае» кіраванне аўто з цяжкімі наступствамі. Цяпер паводле частак 4 і 5 арт. 317 КК Беларусі за падобнае злачынства пагражае да 10 гадоў турмы.

– На 5 гадоў «безальтэрнатыўна» пазбаўляць нецвярозых кіроўцаў правоў на кіраванне машынай.

На момант публікацыі праект зменаў не апублікаваны. У майскім законапраекце аб зменах у Крымінальны кодэкс гэтых прапаноў няма.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары