У Гродне ўзвядуць два масты, а каля Цэнтральнага рынку — кальцо

Праз бяздзейнічаючы чыгуначны мост пусцяць дарогу, а каля Цэнтральнага рынку зробяць кальцо, распавёў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег Бялінскі, піша «Вячэрні Гродна».

Аб’язное кальцо вакол Гродна пойдзе ад Паўднёвага да трасы М6 праз чыгуначны мост, адтуль на вуліцу Карскага і да літоўскай мяжы.

— Рэканструююць існуючую развязку каля гандлёва-забаўляльнага комплексу «Трыніці». Гэта дарога рэспубліканскага значэння. Ёсць праект. Чакаем, калі будуць выдзелены сродкі, — паведаміў кіраўнік адміністрацыі.

У найбольш праблемных месцах зробяць кольцы малога радыусу. Адно з іх з’явіцца каля Цэнтральнага рынку.

Яшчэ адзін мост паставяць у КСМ. Акрамя таго, зараз абследуюць мост на вуліцы Паповіча. Тэрміны яго рэканструкцыі пакуль не вызначаны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024