Навіны

Суўлакі, напалетана, бурыта: Што пакаштуюць гродзенцы на фестывалі Vulitsa Ezha. Grodno

Фестываль вулічнай ежы Vulitsa Ezha пройдзе ў Гродне ўжо ў гэтыя выходныя 22−23 верасня ў ЦСК «Нёман». Эксклюзіўныя стравы прадставяць ўстановы Мінска і Гродна. Hrodna.life знаёміць вас з стравамі, дзеля якіх дакладна варта наведаць фестываль Vulitsa Ezha.

Бульба па-бельгійску і каўбаскі грыль

Для гэтай стравы адбіраюцца арыгінальныя інгрэдыенты: адмысловы гатунак бульбы, асаблівая нарэзка, апрацоўка спецыямі і падвойнае абсмажванне. Падаецца ў фірменным кульку.

Бульба па-бельгійску — гэта тонкая падрумяненая скарыначка, а ўнутры далікатнае пюрэ. Ўзмацніць смак і стварыць сваё ўнікальнае спалучэнне смакаў можна з дапамогай соусаў. А калі вы захочаце сытна паесці, можна дадаць фірмовыя сакавітыя каўбаскі грыль!

Удзельнік: BulbaFrites

Алкагольнае і крафтовое марозіва

Марозіва, якое не толькі яркае на смак, але і вельмі яркае на выгляд. Самыя незвычайныя смакі і стыльная падача!
Алкагольнае марозіва больш за ўсё спадабаецца моладзі, якая хоча паспрабаваць нешта новае і незвычайнае, а крафтавае прыйдзецца па густу тым, каму падабаюцца яркія, насычаныя смакі папулярнага летняга ласунка. Марозіва падаецца ў каляровых ражках або брэндаваных крэманках.

Удзельнік: ALCRÈME

Піца напалетана з печы

Піца напалетана — гэта страва, якае мае векавыя традыцыі неапалітанскіх майстроў піцайола. Для гатавання выкарыстоўваюцца толькі свежыя прадукты. Таматы ва ўласным соку гатунку сан Марцано, мацарэла з цэльнага малака, цеста з мукі высокай якасці, свежы базілік, а асноўны інгрэдыент — прафесіяналізм піцайола.

Удзельнік: Pizza truck BY
Піца напалетана — гэта простая, недарагая, але вельмі смачная ежа. Асартымент піцы вельмі разнастайны: ад класічнай Маргарыты, да піцы з Пармскай вяндлінай і рукалай. Для аматараў вастрэйшага можна дадаць соус табаска ці перац чылі.

Бурыта з ялавічынай

Традыцыйная страва стрытфуда Паўднёвай Амерыкі. Гэта аладка з сытным начыннем з мяса і гародніны. На фудкорце фестывалю будуць прадстаўлены бурыта з ялавічынай і курыцай. Вонкава бурыта нагадвае шаўрму, але моцна адрозніваецца па смаку.
Для ўсіх аматараў гарачай лацінаамерыканскай кухні - абавязковы чэкпоінт!

Удзельнік: El’Fara Noche

Los Nachos Burger і Тэхаскі BBQ

Каралі вулічнай ежы — бургеры! Выбірайце ліверпульскую класіку Тэхаскі BBQ або паспрабуйце незвычайны бургер Los Nachos з кукурузнымі чыпсамі і падліўкай з карамелізаванай цыбулі. Сакавітае мяса, пышная булачка, свежая гародніна і вядома толькі самыя арыгінальныя соусы.

Удзельнік: Street food Family

Бельгійскія вафлі і кава

Калі паспрабуеце некалькі сытных страў, самы час перайсці да дэсерту. У нас як раз ёсць далікатныя, пышныя бельгійскія вафлі. З марозівам, садавінай і ўзбітымі вяршкамі, перад такой прыгажосцю немагчыма выстаяць.
Вафлі спадабаюцца і дарослым, і маленькім гасцям фестывалю!

І вядома ж кава на любы густ!

Удзельнік: ПЕРСПЕКТЫВА Кава & Вафлі

Люля кебаб на грылі

Армянская кухня мае свой асаблівы характар. Для знатакоў мяса, тонкіх водараў спецый і вострых соусаў! На фудкорце будуць прадстаўлены люля кебаб на грылі, хачапуры, барбекю па-армянску, Карскі харавац і неверагодна смачная хашлама.

Удзельнік: СНАВ

Суўлакі і Дранікі

Суўлакі - гэта ежа грэчаскіх багоў і багінь, вельмі лёгкая, свежая, сытная і карысная, у складзе хатняя праснак, соус на аснове грэцкага ёгурта са свежай зелянінай і спецыямі, у спалучэнні з салатай, салодкім таматам і свежым цыбулькай!

А яшчэ абавязкова паспрабуйце дранікі з мясам або птушкай!

Удзельнік: Cувлаки і DRAN i Co

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024