Здароўе і спорт

Аляксей Лягчылін: «Ёсць яшчэ шанцы пазмагацца за больш высокія месцы»

У матчы з «Іслаччу» Аляксею Лягчыліну атрымалася ўпершыню забіць пасля вяртання ў «Нёман». Футбаліст у выніку аформіў дубль і стаў лепшым гульцом матча. Сваімі эмоцыямі пасля гульні Аляксей падзяліўся з Hrodna.life.

У матчы 21 тура, які праходзіў у Гродне 16 верасня, «Нёман» разграміў «Іслач» з лікам — 6:0.

«Мы настройваліся на гульню, ды і „Іслач“ баявая каманда з добрымі гульцамі. Але сёння зоркі сышліся, што ўсё залятала у вароты суперніка. Усе падборы перад варотамі мы выйгравалі. Нягледзячы на ​​лік гульня была цяжкая, я лічу. У нас сёння таксама шмат чаго не атрымлівалася, а так маглі б давесці лік да больш буйнага. Прыемна забіць гол пасля вяртання, але галоўнае што ты забіваеш гол і дапамагаеш камандзе. Для нас было важна ўзяць тры ачкі. Наперадзе засталося не так ужо шмат тураў, але ў нас ёсць яшчэ шанцы пазмагацца за больш высокія месцы. Ідзем далей».

У чэмпіянаце Беларусі пасля 21 тура «Нёман» займае сёмае месца з 32 ачкамі ў актыве. Свой наступны матч гродзенцы правядуць 24 верасня ў Гарадзеі, дзе сустрэнуцца з мясцовай камандай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024