Навіны

«Лампавая» сустрэча з Уладзімірам Цэслерам прайшла «У Майстра»

Беларускі гуру дызайну Уладзімір Цэслер сустрэўся з гродзенцамі ў галерэі «У Майстра» 13 верасня. З гэтага дня там можна пабачыць ягоную выставу «Постеры. Маечки». Сустрэча выйшла «лампавай», як і хацелі арганізатары.

«Мы максімально хочам наблізіць гэты вечар да вобразу старых кватэрнікаў. У нас нефармальны вечар, саромецца не трэба», — казала дырэктарка галерэі Кацярына перад пачаткам імпрэзы.

Стварыць атмасферу арганізатарам удалося: у фоне музыка з вінілавых кружэлак, слабы свет ад настольных ламп і тэматычны фуршэт, дзе акрамя звычных для імпрэз келіхаў шампанскага і рулецікаў з ікрой былі аліў'е, адвёрткі, канапэ з салам, салёныя агуркі і нават гарэлка. Сама выстава складаецца з арт-аб'ектаў, постараў і паштовак.

Першае пытанне з залы, якое цікавіла людзей, блікіх да сферы дызайну і мастацтва: як прабіцца пачынаючым мастакам і маладым дызайнерам:

«Усё залежыць ад таго, чаго ён хоча. Калі я вучыўся ў інстытуце, то ў 9 раніцы мы прыходзілі ў інстытут і ў 12 ночы яшчэ былі там. Думаю, ні ў адным іншым інстытуце такога няма. У нас было па 20 экзаменаў […] Вось калі моладзь у стане гэта вытрымаць, выракаючы сябе на безграшоўе, і калі ты будзеш ведаць, што табе плаціць не будуць, ці будзеш ты працаваць? Гэта вельмі важна. Калі чалавек прыйшоў у мастацтва дзеля таго, каб „я стану нейкім багатым“ або „ў мяне будзе дастатак“, то лепш туды ўвогуле не лезці».

Размова на раўных паміж госцем і гродзенцамі завязалася літаральна ад другога пытання. Размаўлялі пра мастацкую адукацыю і чым старая школа адрозніваецца ад сучаснай. Таксама Цэслер расказваў розныя выпадкі са свайго жыцця, выказваючыся пра розныя «камісіі», цэнзуру і ўплыву асабістага жыцця на працы.

Не абмінулі госці і пытанне пра «ўнікальныя па сваім кепскім гусце» рэчы, што сталі з’яўляцца напярэдадні Дня горада ў Гродне.

«Чаму ў нас хвалююцца пра пачуцці веруючых, але ніхто не пытаецца, ці не абражае нас брыдкая архітэктур? Тое, што робіцца — зневажае чалавечую годнасць. І нас ніхто пра гэта не пытаецца».


Вам нравится проводить свободное время за просмотром любимого кино? Тогда обязательно заходи на портал http://kinoom.ru/ наслаждайся фильмами в прекрасном качестве. Большой выбор жанров на любой вкус.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024