У Гродне восы напалі на дзяцей у дзіцячым садзе. Пяць малых у шпіталі

У Гродзенскай вобласці павялічваецца колькасць нападаў вос на людзей. У Гродне насякомыя напалі на выхаванцаў дзіцячага садка па вуліцы Вольгі Соламавай. Пяцёра малых былі шпіталізаваны ў дзіцячую бальніцу, паведамляе тэлеканал «Беларусь 4».

За мінулы месяц да лекараў з нагоды укусаў пчол і восаў звярнулася каля 50 чалавек. Спецыялісты кажуць, што насякомыя пачалі масава нападаць на людзей, чаго ў папярэднія месяцы не назіралася. Так, у семярых гродзенцаў, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу, дыягнаставалі множныя ўкусы насякомых. За жнівень медыкі шпіталізавалі 11 чалавек.

www.youtube.com/watch?time_continue=3&v=-UqIqd-QVlE

У горадзе восы селяцца на гарышчах, дахах і балконах верхніх паверхаў. Ратаваць людзей ад надакучлівых насякомых — абавязак супрацоўнікаў МНС. За апошні месяц яны сотні разоў выязджалі на такія выклікі. Ратавальнікі кажуць, што восы вельмі часта выбіраюць для свайго жылля будынкі школ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024