Здароўе і спорт

«Да кожнага індывідуальны падыход». У Гродне стартавалі бясплатныя курсы для тых, хто не ўмее катацца на ровары

З 12 верасня ў Гродне стартаваў навучальны курс для пачаткоўцаў «Велашкола». Новым праектам ад грамадскага аб’яднанне раварыстаў «ВелаГродна» скарысталася ўжо 5 чалавек, дапамагчы валанцёры плануюць яшчэ як мінімум 30.

Навучанне праходзіць на плошчы Леніна. Валанцёры «ВелаГродна» працуюць з кожным пачаткоўцам індывідуальна. Спецыяльна для навучання выдаюцца ровары. Заняткі праводзяцца бясплатна.

Каардынатар праекта Юлія Каляда адзначае, што ў любым узросце можна пачаць катацца на ровары — усё залежыць ад жадання чалавека.

«У першы дзень мы вучылі трох дарослых і двух дзяцей. Будзем старацца праводзіць заняткі двойчы на тыдзень. Плануем у адзін дзень браць дзве групы па тры чалавекі. За раскладам можна сачыць на нашым сайце. Перад заняткамі мы абзвоньваем людзей, якія да нас запісаліся, і выбіраем зручны дзень і час. Пасля першых анонсаў да нас запісалася 30 чалавек: і дарослыя, і дзеці».

Каця, 29 гадоў, прыйшла на заняткі «Велашколы» з сынам.

«Мне ўжо амаль 30 гадоў, а я не ўмею катацца на ровары. Ганьба. Сваякі мае ведаюць пра гэта і смяюцца. Родныя мне скінулі інфармацыю пра курсы ад «ВелаГродна» для пачаткоўцаў. Я зацікавілася, паразмаўляла з сынам, а ён у мяне таксама не ўмее катацца, і пайшлі ў займацца. Думала, што тут будзе натоўп людей, але заняткі, можна сказаць індывідуальныя.

Явельмі задаволена курсамі. Навучаюць прыемныя і добрыя валанцёры. Ужо маю задумку купіць сабе ровар, а ў сына ён ужо ёсць".

Алена, 31 год, заўсёды марыла навучыцца катацца на ровары, але не хапала часу.

«Про курсы ад „ВелаГродна“ сказала сястра. Раней, калі мне прапаноўвалі вучыцца, то ў мяне заўсёды з’яўляліся іншыя справы. А зараз я ўжо вырашыла дамагчыся сваёй мэты. Ужо нават выбрала сабе ровар, засталася маленькая праблема — навучыцца катацца».

Плануецца, што заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень. На занятках навучэнцам прадастаўляецца ровар і шлем.



Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024