Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 04:59

«Facebook» навучылі перакладаць на беларускую

Unian

Платформа працягвае пераадольваць моўныя бар’еры, дадаўшы 24 новыя мовы ў сістэму аўтаматычнага перакладу. Сярод іх ёсць і беларуская, піша Белсат. Пашырэнне моўных магчымасцяў мае паспрыяць у знаходжанні забароненага кантэнту і пашырыць доступ да прадуктаў і сэрвісаў сайта.

Мэта моўнай каманды «Facebook» — «не пакінуць убаку ніводнай мовы». У кампаніі адзначаюць, што для шмат якіх моваў сістэма перакладу пакуль на ранняй стадыі распрацоўкі і далёкая ад прафесійнай якасці, але карысць ад яе ўжо заўважная.

Каб палепшыць пераклад з беларускай на англійскую, Facebook пабудавала мультымоўную сістэму, заснаваную на падабенстве беларускай лексікі з украінскай. У ёй нейроннае машыннае навучанне выкарыстоўвае пераклад з нашай мовы на ўкраінскую, каб атрымаць вынік на ангельскай. У некаторых выпадках такія мультымоўныя сістэмы выкарыстоўваюць да чатырох «прамежкавых» моваў.

Цяпер аўтаматычны пераклад сацсеткі працуе з 4,5 тысячамі моўных параў. Акрамя беларускай, у абноўленым спісе сербская, непальская, камбаджыйская ды іншыя.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: