Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 04:58

Беларусь аказалася сярод самых неэмацыйных краінаў свету. Інфаграфіка

pixabay.com

Пазітыву — як у Іраку. 4 з 10 апытаных у Беларусі не мелі цягам дня ні пазітыўных, ні негатыўных эмоцыяў. Такая ж сітуацыя ў Азербайджане і Емэне, піша «Радыё Свабода».

Інстытут Гэлапа расказаў пра вынікі даследавання Global Emotions Report у 2018 годзе. Людзей са 147 краінаў спыталі, як прайшоў іх дзень: ці ўчора добра адпачылі, шмат усміхаліся, даведаліся нешта цікавае, адчувалі павагу іншых, перажылі боль, стрэс, сум, злосць?

Тэлефонныя і асабістыя апытанні праводзіліся ў 2017 годзе сярод людзей, старэйшых за 15 год, па 1000 чалавек на краіну. Апытанні не праводзіліся ў Анголе, Папуа — Новай Гвінэі, Паўночнай Карэі, Самалі, Судане і некаторых іншых краінах.

«Як справы? Нічога»

Найбольш пазітыўных адказаў было ў Парагваі, Калумбіі, Эль-Сальвадоры і Гватэмале (Паўднёвая Амерыка наогул самая пазытыўная частка свету). Найбольш негатыўных — у Цэнтральнай Афрыканскай Рэспубліцы, Іраку, Паўднёвым Судане, Чадзе і Сьера Леонэ.

Беларусь аказалася сярод самых безэмацыйных краінаў — няшмат было ні пазітыўных, ні негатыўных адказаў. Па ўзроўні пазітыву Беларусь суседнічае з Іракам, Егіптам, Сербіяй і Чарнагорыяй, па негатыве — з Балгарыяй, Маўрыкіем, Нідэрландамі і Новай Зеландыяй. Аж 4 з 10 апытаных не давалі ні пазітыўных, ні негатыўных адказаў — такая ж сітуацыя ў Азербайджане і Емэне.

Сумарны «рэйтынг пазітыву» ў свеце не асабліва змяніўся за апошнія 10 гадоў: вагаўся на ўзроўні 68−71 «балу станоўчага досведу», 69 балаў у апытанні 2017 году. Ды «рэйтынг негатыву» падскочыў: калі ў 2007-м было 23 «балы адмоўнага досведу», у 2008−2011 гадах 24, то пасля «негатыў» стаў расці, дасягнуўшы 30 балаў у 2017-м.

Што гэта ўсё значыць, навукоўцы не ведаюць дакладна. У самых негатыўных краінах, зразумела, найбольш праблем. Але самыя пазітыўныя — далёка не самыя заможныя або стабільныя.

Самыя безэмацыйныя — вельмі разнастайныя (Расея і Манголія суседнічаюць зь Нідэрляндамі і Швецыяй). Верагодна, адказы залежаць не толькі ад фактычнага стану чалавека, але і ад культуры і традыцыяў краіны, пішуць даследчыкі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: