Навіны

Суд не задаволіў пазоў бізнэсоўца Ізраілевіча да «Новага часу» і гродзенскага журналіста Івашына

Суд Савецкага раёну Мінску не задаволіў пазоў бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча да газеты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. З Ізраілевіча суд пастанавіў спагнаць 600 рублёў на карысць газеты і журналіста, піша «Радыё С**бода».

Суд вырашыў, што частка фразаў пра Ізраілевіча не наносіць шкоды яго рэпутацыі і не абражае яго, а частка фразаў увогуле не тычыцца Ізраілевіча. Працэс прайшоў за 4 гадзіны. Пазоў Аркадзя Ізраілевіча разглядала суддзя Вераніка Абрамовіч.

Публіка ў судзе сустрэла рашэнне суддзі авацыямі. Адвакат Ізраілевіча сказала С**бодзе, што будзе вырашаць з кліентам, ці абскарджваць гэтае рашэнне.

Ізраілевіч: «Публікацыі справакавалі хвалю антысеміцкіх допісаў супраць мяне»

У спрэчках Аркадзь Ізраілевіч паўтарыў свае абвінавачаньні на адрас газеты «Новы час» наконт распаўсюджвання абразлівай інфармацыі пра яго і дадаў, што публікацыя газеты, да таго ж, справакавала супраць яго хвалю антысеміцкіх допісаў у сацыяльных сетках.

Журналіста Дзяніса Івашына Аркадзь Ізраілевіч западозрыў у прафесійнай няздатнасці, палічыўшы, што аўтар «Новага часу» недакладна разумее сэнс словаў «афіліяванасць» і «бэнэфіцыяр», якія той ужываў, даказваючы, што Ізраілевіч звязаны з пабудовай і дзейнасцю рэстарацыі «Поедем поедим». Паводле Аркадзя Ізраілевіча, ён не мае дачынення да фірмаў-уласнікаў рэстарацыі.

Ізраілевіч пакінуў будынак суду да абвяшчэньня рашэння. Перад выхадам з суду бізнэсовец ад каментароў журналістам адмовіўся.

Галоўны рэдактар «Новага часу»: «Ізраілевіч сам справакаваў негатыў»

Галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аксана Колб у спрэчках сказала, што Ізраілевіч сам справакаваў негатыўныя допісы ў інтэрнэце на свой адрас, калі загаварыў пра тое, што стаў ахвярай антысеміцкай змовы. Таксама Аксана Колб нагадала, што пазоўнік сустрэў словам «Ура» арышт абаронцы Курапатаў Паўла Севярынца. Паводле журналісткі, больш пашкодзіць сваёй рэпутацыі, чым гэта зрабіў сам Ізраілевіч, немагчыма.

Пасля абвяшчэння прысуду Аксана Колб заявіла:

«Нягледзячы на судовы вырак, мы па-ранейшаму гатовыя даць Ізраілевічу слова, каб ён выказаў сваю пазіцыю. Што да рашэння суду, я не сумнявалася, што суд разбярэцца і вынесе справядлівае рашэнне».

Журналіст Дзяніс Івашын: «Цуды здараюцца»

Дзяніс Івашын, аўтар публікацый пра верагодную датычнасць Ізраілевіча да рэстарацыі «Поедем поедим», спасылаўся на тое, што ўсю інфармацыю, якая даказвала ягоную праўду, ён узяў з афіцыйных крыніц — з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, які выпускае Мін'юст, а таксама з пратаколаў, якія былі атрыманыя ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Дзяніс Івашын выказаў вялікую падзяку тым, хто падтрымаў яго і газету «Новы час».

«Што сказаць, цуды здараюцца. У мяне не было ілюзій наконт беларускай судовай сістэмы, але так здарылася. Я на гэта разлічваў, бо ў пазоўнага боку не было ніякай аргументацыі», — сказаў Івашын. Журналіст дадаў, што будзе далей расследаваць тэму рэстарацыі ў Курапатах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024