Яшчэ ў сярэдзіне жніўня ў Гродне два сябра на старэнькім матацыкле «Днепр» вырашылі прыгатаваць шашлык. Яны ўсталявалі мангал на вазок і сталі гатаваць мяса, пры гэтым раз’язджаючы па вуліцах горада. У пачатку верасня Гродзенская ДАІ адрэагавала на дзеянні гродзенцаў і выпісала штраф ўладальніку матацыкла.
Аўтары ідэі разумелі, што супрацоўнікі ДАІ могуць імі зацікавіцца і таму з сабой узялі два вогнетушыцелі і аптэчку. Але гэта не дапамагло. ДАІ усталявала па размешчаным на відэахостынгу YouTube і растыражаванам іншымі сайтамі відэа уладальніка матацыкла.
За дапушчаныя ў цэнтры Гродна парушэнні правілаў дарожнага руху ён прыцягнуты да адказнасці. Адпаведныя пастановы ўступілі ў сілу з моманту вынясення.
Дарэчы, гэта ўжо не першы крэатыўны выезд гэтых матацыклістаў у Гродне. Новы 2018 год яны сустрэлі на гарадскіх вуліцах з елкай у вазку.
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…