Велапрабег Гродна-Сапоцкін пройдзе у гонар з’яўлення Божай Маці ў Аўгустоўскіх лясах

8 верасня адбудзецца першы велапрабег моладзі Гродзенскай дыяцэзіі з Гродна ў Сапоцкін. Велапрабег пройдзе па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, піша vestnikkladez.ru.

Удзельнікі праедуцца па маршруце: храм впц. Панцеляймона -> храм м-р. Баранавічы -> Форт № 2 -> в. Рацічы -> в. Свяцк -> в. Сапоцкін. У рамках велапрабегу адбудзецца літургія, наведванне і нарыс ваенна-гістарычных месцаў, духоўныя гутаркі са святарамі і начлег на аграсядзібе.

Збор удзельнікаў будзе ў 10.00 каля храма впц. Панцеляймона (вул. Савецкіх пагранічнікаў), пасля чаго будзе адслужаны малебен і далей па маршруце. Па прыбыцці вячэра і вячэрняе богаслужэнне. Далей удзельнікі адправяцца на сядзібу, дзе будзе гутарка са святаром і начлег. У нядзелю раніцай (9 верасня) у Спаса-Праабражэнскім храме г. п. Сапоцкін адбудзецца боская літургія (рэкамендуецца ўсім удзельнікам велапрабегу прыступіць да сакрамэнту прычашчэння), пасля якой усіх жадаючых (з роварамі), машыны даставяць у Гродна да храма впц. Панцеляймона.

З сабой неабходна мець:
— пітную ваду;
— плашч-дажджавік;
— вопратку спартыўную і для храма;
— спальны мяшок;
— сродкі асабістай гігіены (для тых, хто застаецца на начлег).

Падчас велапрабегу забараняецца: курэнне і ўжыванне спіртных напояў. Асобы, якія парушаюць гэтае правіла, выключаюцца са складу ўдзельнікаў велапрабегу. Кантактны тэлефон: + 375 (29) 886 13 07.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024