Лічба тыдня: 1 мільярд 47 мільёнаў рублёў. Столькі грошай вінаваты гродзенцы банкам

На 1 жніўня доўг жыхароў Гродзенскай вобласці па пазыках перад банкамі склаў 1 мільярд 47 мільёнаў рублёў. Яшчэ год таму доўг гродзенцаў быў менш на 176,1 млн руб. За ліпень запазычанасць гродзенцаў перад банкамі вырасла на 15 мільёнаў рублёў і дасягнула рэкорднай адзнакі, піша «Вячэрні Гродна».

У цэлым па краіне доўг беларусаў склаў 10 млрд 368 млн руб — месяц назад запазычанасць была менш амаль на 212 млн рублёў. Пра гэта гаворыцца ў статыстычнай бюлетэні Нацбанка.

Нагадаем, з мінулай вясны ў Беларусі працягваецца крэдытны бум. Зніжэнне працэнтных ставак амаль удвая і адмена абавязковага прадастаўлення даведак аб даходах выклікалі высокі попыт на запазычанне грошай у банках. У выніку ў 2017 годзе беларусы ўзялі крэдытаў на 75% больш, чым годам раней. Аднак з 1 мая па рашэнні Нацбанка крэдыты пачалі выдаваць па новых правілах. Так, выдаткі крэдытаатрымальніка для атрымання пазыкі не павінны перавышаць 40% ад сярэдніх даходаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024