Дабрачыннасць замест кветак. Як гродзенцаў вучаць быць валанцёрамі

Цэлы клас са школы № 11 вырашыў стаць валанцёрамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса на лінейцы 1 верасня. А бацькоўскі камітэт прапанаваў грошы, якія яны вытрацілі б на букеты, ахвяраваць хоспісу.

Таксама 1 верасня прайшоў круглы стол з мэтай удасканалення аказання дапамогі сем’ям, якія маюць дзяцей з аўтызмам. Там абмеркавалі дыягностыку аўтызму і новыя формы працы з такімі дзецьмі - напрыклад, тэатр.

Падчас круглага стала паказалі спектакль з удзелам дзяцей- аўтыстаў. Пастаноўка «Чыгунка» расказвае пра тое, як выглядае свет вачыма хлопчыка-аўтыста. Гэта «Сямейны інклюзіў-тэатр» — сацыяльна-культурны праект, які працуе ў Мінску c 2016 года. Тут займаюцца дзеці і падлеткі, у тым ліку, з аўтызмам. Гэта сучасны тэатр, у якім злучаныя класічная і сучасная харэаграфія, пластыка, вакал, элементы драматычнага і камедыйнага жанраў.

Мэта арганізацыі - стварыць роўныя ўмовы для творчасці асаблівых дзяцей і дапамагчы ім сацыялізавацца. Сёння ў трупе тэатра 78 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку 26 дзяцей з аўтызмам. І ў творчым партфелі тэатра ўжо тры паўнавартасных спектакля: «Флейта-чарадзейка», «Чыгунка», «Казка воўчага лесу», «Дрэва казак», «Аднойчы ў вялiзным горадзе».

У хоспісе зараз збіраюць грошы на інвалідны вазок для сваёй падапечнай Ганны Лашчук. Вы можаце ахвяраваць грошы любым зручным спосабам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024