Людзі і справы

«Хлопец з аксамітным голасам». Студэнт з Нігерыі ў Гродне ўпершыню запісаў песню

Давід прыехаў у Гродна чатыры гады таму каб стаць лекарам. Нягледзячы на ​​складаную вучобу ў медыцынскім універсітэце, хлопец кожны дзень надае час свайму хобі - музыцы. У пачатку верасня Давід ажыццявіў сваю даўнюю мару і ўпершыню запісаў песню ў студыі.

Давід спявае з дзяцінства, таксама грае на бас-гытары і сінтэзатары. У Гродне хлопец ужо некалькі разоў выступаў у розных установах, у тым ліку і рэстаранах.

«Так, мяне часта запрашаюць выступаць. Але я даўно хацеў запісаць песню. І нарэшце гэта атрымалася, я вельмі рады, што гэта адбылося менавіта ў Гродне. Гэта стала новым вопытам у маім жыцці», — адзначыў Давід.

На дасягнутым студэнт з Нігерыі спыняцца не плануе і ўжо думае аб новых запісах. Музыка для Давіда сёння больш як хобі, асноўная мэта для яго — гэта стаць лекарам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024