Навіны

МТБанк вярнуў грошы Аўдзевічу і плануе зрабіць усе аддзяленні безбар’ернымі

Лідскі актывіст-вазочнік Саша Аўдзевіч выступіць кансультантам пры стварэнні безбар’ернага асяроддзя ў аддзяленнях МТБанка. А яшчэ яму ў банку аформілі карту, на якую пералічылі кампенсацыю за пакупку мабільнага пандуса.

Так гісторыя аб куплі мабільнага пандуса перарасла ў праект па арганізацыі безбар’ернага доступу да большасці кропак банка па ўсёй краіне. 30 жніўня ў Лідзе ініцыятыўная група, якую ўзначаліў дырэктар па рознічным бізнесе МТБанка Мікіта Козыраў,
абмеркавала сумесныя крокі банка і Лідскай міжраённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў».

— Актыўнае развіццё безбар’ернага асяроддзя ў Беларусі толькі пачынаецца. […] МТБанк будзе ў гэтай сітуацыі дзейнічаць простым і эфектыўным спосабам — мы пачнем з сябе. Пагутарыўшы з Аляксандрам, мы прынялі рашэнне не абмяжоўвацца прыватным выпадкам, а вырашыць пытанне на ўзроўні ўсёй нашай сеткі. Веды і вопыт, якімі ён гатовы падзяліцца, дапамогуць нам абыйсці бюракратычныя перашкоды, — кажа Мікіта Козыраў.

— Лида приобретает статус туристического города, ко мне приезжаю друзья на колясках из других стран. Хочется на примере маленького города показать, что безбарьерная среда на 100% возможна. Если к этому процессу привлечь ребят из бизнеса, если они войдут в наше положение и перестанут спотыкаться о сложности с согласованием, то все получится, — считает Александр.

Саша Аўдзевіч пракансультуе банк пры выбары правільнага тыпу пандуса для аддзяленняў. Савецкая вуліца, на якой знаходзіцца аддзяленне банка ў Лідзе, амаль на 100% friendly для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Саша марыць, каб гэтая вуліца была цалкам даступнай і безбар’ернай.

— Ліда набывае статус турыстычнага горада, да мяне прыязджаю сябры на вазках з іншых краін. Хочацца на прыкладзе маленькага горада паказаць, што безбар’ернае асяроддзе на 100% магчымае. Калі да гэтага працэсу прыцягнуць дзяцей з бізнесу, калі яны ўвойдуць у наша становішча і перастануць спатыкацца аб складанасці з узгадненнем, то ўсё атрымаецца, — лічыць Аляксандр.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024