Хто пазмагаецца за 1 000 рублёў і званне лепшага гульца? У Гродне прайшоў адборачны турнір па кікеру

30 жніўня ў Гродне ў гастрапабе «Houdini» прайшоў адборачны этап усебеларускага турніру па настольным футболе Kicker Grant’s Party. Пераможцам этапу і ўдзельнікамі будучага суперфіналу ў Мінску стала каманда «Вольга Валянцінаўна».

Гэта трэцяя з шасці рэгіянальных гульняў, пераможца якой атрымаў магчымасць прадстаўляць сваю вобласць у фінале чэмпіянату, які адбудзецца ў Менску 27 кастрычніка. За званне лепшага ў рэгіёне змагаліся шаснаццаць каманд. Судзілі каманды прафесійныя рэферы, футбалісты, а таксама спартыўныя журналісты.

Турнір стартаваў у мінулым годзе. У ім ўдзельнічалі розныя гульцы, як прафесіяналы, так і пачаткоўцы. На суперфінале ў Мінску разгарэлася неабыякае бітва паміж камандамі Гомеля і Мінска. З лікам 8: 7 перамагла каманда Дзяніса Васількова з Мінска.

Дзяніс Васількоў і Аляксей Дунчык — лепшыя гульцы Беларусі - адзіныя гульцы нашай краіны, якія ўваходзяць у топ міжнароднага рэйтынгу Сусветнай федэрацыі настольнага футбола.
Хлопцы прадстаўляюць Беларусь на міжнародных турнірах у парным разрадзе. У камандным рэйтынгу наша краіна займае 44 месца з 52-х.

Суперпрыз турніру «Kicker Grant’s Party» для каманды-пераможцы — 1500 рублёў, другое месца па выніку суперфіналу — 1000 рублёў. фінал адбудзецца ў Менску 27 кастрычніка. Удзельнікам з абласных гарадоў жыллё аплачвае арганізатар матчу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024