Гродзенец сканструяваў пісталет, які адкрылі толькі пасля ягонай смерці

Удава знайшла ў кватэры тры прадметы, якія складваюцца ў гладкарульную 9-міліметровую зброю, і аддала іх міліцыі, піша Белсат.

Гродзенка добраахвотна прынесла ў міліцыю тры прадметы, якія канструктыўна нагадвалі складовыя часткі агнястрэльнай зброі. Яна знайшла іх у кватэры пасля смерці мужа. Міліцыя адправіла артэфакты на балістычную экспертызу.

Гродзенец сканструяваў пісталет, які адкрылі толькі пасля ягонай смерці

Эксперт Гродзенскага міжраённага аддзелу Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў усталяваў, што гэтыя прадметы магчыма злучыць у дзве прылады, якія фактычна стануць ручной агнястрэльнай зброяй з гладкай і кароткай руляй калібру 9 мм, і будуць прыдатныя для стральбы.

Афіцыйная прадстаўніца УГКСЭ па Гарадзенскай вобласці Марыя Лешык нагадвае, што самаробная агнястрэльная зброя – тая, што мае надзейную канструкцыю і дастатковыя баявыя ўласцівасці. Яна можа быць выраблена самастойна цалкам або з выкарыстаннем завадскіх частак.

Гродзенец сканструяваў пісталет, які адкрылі толькі пасля ягонай смерці

У гэтым выпадку ўсе дэталі самаробныя. Гродзенскія эксперты адзначаюць, што такія выпадкі ў іх практыцы сустракаюцца нячаста: для самастойнага вырабу зброі неабходна мець веды ў зброевай справе.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: