Здароўе і спорт

«Нёман» стартуе ў Лізе чэмпіёнаў. Квіткі яшчэ ёсць у продажы

Ужо 31 жніўня вялікі хакей вяртаецца ў Гродна. У першым матчы сёлетняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў «Нёман» будзе прымаць чэшскі клуб «Камета». А 2 верасня падапечныя Сяргея Пушкова на хатнім лёдзе будуць змагацца з швейцарскім «Цугам».

На вечар 29 жніўня на сайце hockey.vot.by на першы матч гродзенцаў у Лізе чэмпіёнаў засталося каля 380 квіткоў з 2400. На матч са швейцарцамі яшчэ больш. Цана квіткоў на матчы Лігі чэмпіёнаў у Гродне вар'іруецца ад 5 да 10 руб.

Да першага матчу ў еўракубку яшчэ два дні і ў Лядовым упэўненыя, што падтрымка «Нёману» ў Гродне будзе забяспечана.

Фанаты гродзенскага клуба ў сваю чаргу звярнуліся да гараджан, каб тыя прыйшлі на матчы «Нёмана» і падтрымалі каманду.

Нагадаем, для «Нёмана» ўдзел у Лізе чэмпіёнаў стане трэцім у гісторыі. У сезоне-2015/16 у турніры дэбютавалі чырвона-чорныя, аднак каманда не здолела пераадолець групавы раўнд. У сезоне-2017/18 гродзенскі «Нёман» зноў прадстаўляў Беларусь у еўракубку, і зноў камандзе не ўдалося пераадолець групавую стадыю.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024