Інвалід з Ліды Саша Аўдзевіч узяў крэдыт у банку, каб падараваць яму мабільны пандус (дапоўнена)

Саша Аўдзевіч абслугоўваўся ў аддзяленні «МТБанка» у Лідзе і рэгулярна адчуваў цяжкасці з заездам на калясцы ў памяшканне. Працяглая перапіска з адміністрацыяй банка наконт «безбар'ернага асяроддзя» не дала вынікаў, піша bizlida.by.

Саша вырашыў сам арганізаваць уезд у аддзяленне банка. Сродкі на набыццё мабільнага пандуса Саша ўзяў у тым жа банку па крэдытнай карце, верагодна, каб падкрэсліць абсурднасць сітуацыі, якая склалася.


Самы пазнавальны вазочнік Беларусі скокнуў з парашутам дзеля каханай


Каву ад інклюзіўных барыста можна пакаштаваць у Гродне


«Я падумаў: у мяне „Халва“ у МТБанка, мне трэба кожны месяц сюды трапляць, а МТБанк ў нас у Лідзе адзін. І я ўзяў яшчэ адну „халву“, каб купіць складны пандус», — распавёў лідчанін. «Я быў цярплівы, я чакаў, я прапаноўваў, я перапісваўся цэлы год. Але вось так аказваецца ўсіх задавальняе. Падобна высакосны год, а можа так і трэба», — піша ў сваім ФБ Саша.

www.youtube.com/watch?v=E06qtnsUWNQ

— Аляксандр звяртаўся ў аддзяленне МТБанка з просьбай абсталяваць ўваход пандусам для інвалідаў-калясачнікаў. Пакуль супрацоўнікі банка вырашалі цэлы шэраг арганізацыйных і тэхнічных пытанняў, якія вынікаюць з неабходнасці як юрыдычнай асобы выканаць шматлікія рэгламентныя этапы пры правядзенні работ па ўстаноўцы стацыянарнага пандуса, ініцыятыва Аляксандра па набыцці мабільнага пандуса дазволіла паскорыць гэты працэс. МТБанк, вядома ж, кампенсуе Аляксандру выдаткаваныя ўласныя сродкі. Таксама мы выйшлі з ініцыятывай падтрымаць імкненне Аляксандра і сумесна падрыхтаваць праект для інвалідаў-калясачнікаў, — кажа акаўнт-менеджэр МТБанка Марына Сянькоўская.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024