Упершыню за 10 гадоў у школы Беларусі пойдзе мільён вучняў

У 2018–2019 навучальным годзе ў школах Беларусі сядуць за парты 1 мільён 110 тысяч вучняў. Гэта на 116 тысяч болей, чым было ў папярэднім, паведаміла сёння начальнік упраўленьня агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, піша “Радыё Свабода”.

Упершыню за апошнія 10 гадоў колькасць дзяцей-школьнікаў перавысіла 1 мільён.

Паводле чыноўніцы, адметнасцю новага навучальнага году стане ўвядзенне ў 10-м класе прадмету «Працоўнае навучанне». Вучні будуць займацца 6 гадзін на тыдзень і засвойваць рабочыя прафэсіі альбо непасрэдна ў школе, альбо, пры адсутнасьці такой магчымасці, у прафтэхвучэльнях, каледжах ці ВНУ.

Міністэрства адукацыі падрыхтавала прыкладны спіс прафэсіяў, якія прапануецца засвойваць вучням 10-х класаў, але канчатковае рашэнне будуць прымаць мясцовыя органы ўлады з улікам магчымасцяў навучання і запатрабаванасці пэўных спэцыялістаў непасрэдна ў рэгіёнах.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: