Навіны

Падчас акцыі «Зробім» гродзенцаў запрашаюць прыбраць берагі Ласасянкі і Татаркі

Каб зрабіць Гродна і яго ваколіцы трохі чысцей, гродзенцаў запрашаюць прыняць удзел у міжнароднай акцыі «Зробім». У гэтым годзе яна пройдзе 15 верасня. Арганізатары маюць намер прыбраць берагі рэк Ласасянка і Татарка.

«У дзень, калі акцыя будзе праходзіць ва ўсім свеце, мы збіраем прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і проста гродзенцаў, каб зрабіць наш горад яшчэ трохі чысцей, — распавядае каардынатар акцыі „Зробім“ у Гродне Яўген Філімонаў. — Маршрут уборкі складзе прыблізна 6−7 кіламетраў».

На Ласасянцы будуць прыбіраць адрэзак ад Нёмана да Юбілейнага возера, на Татарцы — ад старога млына да Юбілейнага возера. Яўген кажа, што там за апошнія гады сабралася шмат смецця.

Глабальная ўборка будзе толькі 15 верасня, але нішто не замінае праводзіць невялікія лакальныя акцыі цягам усяго цёплага сезону. Арганізатары адзначаюць, што паўдзельнічаць у акцыі можна і самастойна: трэба толькі знайсці бруднае месца ў Гродне і адправіцца туды са смеццевымі пакетамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024