Людзі і справы

Гродзенская моладзь на вуліцах горада падзялілася ежай з беднымі і бяздомнымі

Група маладых гродзенцаў на чале з ксяндзом Андрэем Белаблоцкім 18 жніўня прайшлася па Гродне ў пошуках бедных і бяздомных, каб падзяліцца з імі ежай.

Акцыю арганізавала каталіцкая моладзь горада, якая кожную нядзелю збіраецца ў цэнтры Гродна каб спяваць — і такім чынам распаўсюджваць Евангелле.

«Гэта нешта новае для нас, — распавядае валанцёрка Ева. — Ксёндз прапанаваў пайсці раздаць бутэрброды бедным. Сабралася не так шмат чалавек, як для спеваў у цэнтры, але было 10 чалавек і кожны прынёс бутэрброды, памідоры, яблыкі, кефір. Важна, што мы прынеслі радасць гэтым людзям, прысвяціць ім час, пагаварыць з імі. Людзі, якія нам сустракаліся, былі радыя, многія прасілі аб малітве за іх».

Акцыя дзялення ежай з тымі, хто мае ў гэтым патрэбу, можа ў будучыні стаць пастаяннай.



Дарэчы, каталіцкая моладзь спявае ў цэнтры горада кожную нядзелю ўвечары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024