Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 04:58

Веламаршрут, створаны ў Гродне за грошы ЕС, прыйшоў у заняпад

Веласіпедны маршрут «Крэйдавыя горы», адкрыты ў 2015 годзе ў Гродне, сёння не ў лепшым стане. На яго стварэнне вылучылі грошы з транспамежнага праекта, фінансаванага Еўрасаюзам, але праз тры гады пазнакі на лясных частках маршруту зацёрліся, альтанкі брудныя, абмежавальныя слупы вырваныя, а на асфальтаванай частцы шпацыруюць пешаходы, якія не жадаюць саступаць раварыстам, інфармуе racyja.com.

Тры гады таму гэты маршрут быў адкрыты для раварыстаў. Гэта было прыемнай навіной для аматараў здаровага ладу жыцця. Дзякуючы фінансаванню Еўрасаюза і працам з боку Рэспубліканскага турысцка-спартовага саюза запрацаваў маршрут, які даваў магчымасць праехаць амаль 30 кіламетраў і не сустрэць машын ці бітага шкла. Але выглядае на тое, што маршрут не мае сталага дагляду з боку лясной гаспадаркі.

Рыбакі, якія прыязджаюць на Нёман, не дбаюць пра чысціню, і ніхто за гэтым не сочыць. Ля Нёмана стаяць машыны, раскідана смецце ды бітае шкло. Пры набліжэнні да азёраў Сінькі і Зялёнкі ўсе сцежкі, якія перакрываліся слупамі (каб пазбегнуць праезду на машынах) цяпер перарытыя траншэямі. Раварысты таксама не могуць праехаць — даводзіцца пераносіць ровары.

У час побыту на маршруце журналіст «Рацыі» заўважыў толькі двух паставых міліцыянтаў, накіраваных дзеля кантролю за несанкцыянаванымі плаўцамі ў кар’ерах.

У выніку аўтар прыходзіць да высновы, што лепей ужо ездзіць па асфальце, чым рызыкаваць у лесе. І спадзяецца, што за станам турыстычага маршруту будзе арганізаваны сталы маніторынг.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: