Паліцыя ў Польшчы аб’явіла аб правядзенні італьянскай забастоўкі. Іх гатовыя падтрымаць мытня і памежнікі

З сакавіка 2018 паліцыя ў Польшчы дамагаецца павелічэння зарплаты. Не дабіўшыся выніку за паўгода, з 10 ліпеня паліцэйскія перайшлі да больш актыўных метадаў. З ліпеня пратэст паліцэйскіх выказаўся ў адмове ад выпісвання штрафаў парушальнікам, замест гэтага ім выносяць папярэджанні. Эфектам такога пратэсту стала памяншэнне фінансавых паступленняў у бюджэт краіны, піша euroby.info.

Пакуль павялічваць зарплаты не збіраюцца, таму прафсаюз паліцыі абвясціў наступную стадыю пратэсту. З 20 жніўня ў паліцыі маюць намер пачаць італьянскі страйк. Гэта значыць, выконваць свае дзеянні вельмі скрупулёзна, а значыць, павольна.

Італьянскі страйк зусім не азначае, што на злачынства польская паліцыя будзе рэагаваць павольна. Бунтаўшчыкі-паліцэйскія пацвярджаюць, што іх галоўная мэта — падтрыманне бяспекі і затрыманне злачынцаў - застанецца як заўсёды на галоўным месцы і ў выкананні сваіх асноўных абавязкаў ніхто запавольвацца ў паліцыі не збіраецца.

У знак салідарнасці з паліцыяй да пратэсту «папярэджання замест штрафаў» з 16 ліпеня падключыліся іншыя службы Польшчы — мытня і памежнікі. Падарожнікам варта быць гатовымі да аналагічнай салідарнасці людзей у форме і на другой стадыі пратэсту. Італьянскі страйк гатовыя падтрымаць у польскай мытні і ў памежнікаў, з-за гэтага турыстаў чакаюць больш доўгія праверкі на межах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024