Сабаку, якога выкінулі з чацвёртага паверху, збіраюць грошы на лячэнне

12 жніўня ў Гродне з чацвёртага паверху выкінулі сабаку. Валанцёры Пункта ўтрымання безнаглядных жывёл назвалі яго Грэем і адправілі ў ветклініку «Друзья». Зараз Грэй аднаўляецца і знайшоў часовую ператрымку. Валанцёры просяць дапамагчы ў зборы сродкаў на лячэнне.

«Здароўе яго, вядома, падарванае, — пішуць валанцёры. — Вывіх левай тараннай косткі, пераломы I і V левых пястных костак, расколіна IV левай пястнай косткі, ўдары па ўсім целе. Усё баліць, ные і турбуе. Падняцца сам ён не можа. Яшчэ не вырашана пытанне з вывіхам сустава, трэба паказацца некалькім спецыялістам. Але мы жывыя і настроены пазітыўна. Апетыт паляпшаецца, што таксама толькі на карысць».


У Гродне выкінулі сабаку з чацвёртага паверху. Шукаюць сведкаў інцыдэнту і новых гаспадароў для жывёлы


На 14 жніўня доўг перад клінікай «Друзья» складае 258,25 рублёў. Пункт ўтрымання безнаглядных жывёл не можа самастойна выплаціць грошы. Грэю вельмі патрэбныя пялёнкі, хоць ён і выхаваны і трывае да апошняга.

Дапамагчы можна, ахвяраваўшы суму непасрэдна ў клініцы «Друзья» з пазнакай «для Грэю», перадаць праз валанцёраў альбо пералічыць на карту. За рэквізітамі звяртайцеся да валанцёраў. На 15 жніўня сабралі ўжо 83 рублі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024